Пінскія памежнікі заяўляюць, што збілі ўкраінскі дрон-разведчык

16/11/2022 - 14:19
Дрон каля мяжы / t.me/gpkgovby

Пінскія памежнікі на беларускай тэрыторыі збілі дрон, які ляцеў з украінскага боку на тэрыторыю Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, здарэнне адбылося 16 лістапада ў Кобрынскім раёне за 100 метраў ад дзяржаўнай мяжы.

Квадракоптар удалося збіць з аўтамата Калашнікава. Дрон быў абсталяваны відэакамерай. Паведамляецца, што з яго вялася разведка і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі.

Памежнікі нагадваюць, што папярэдні дрон — парушальнік мяжы яны пасадзілі 2 лістапада ў Гомельскім раёне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі