Першы энергаблок АЭС зноў адключаць ад сеткі праз два дні пасля ўключэння

09/03/2021 - 14:10

10 сакавіка першы энергаблок Беларускай АЭС адключаць ад сеткі. У прэс-службе "Белэнерга" заяўляюць, што гэта планавае адключэнне — для правядзення даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай устаноўцы са зніжэннем яе магутнасці да мінімальна кантраляванага ўзроўню.

Самае цікавае, што 20 лютага таму першы энергаблок адключалі ад сеткі. Уключылі яго толькі ўчора — 8 сакавіка. Гэтае адключэнне ў "Белэнерга" таксама тлумачылі як планавае —  "выкананне рэгламентных працаў, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі