Першы беларускі горад увёў абмежаванні для невакцынаваных

21/10/2021 - 12:03
Новаўвядзенні датычаць як наведнікаў, так і работнікаў забаўляльных установаў / s3.dokna.by​

У Бабруйску дазволяць доступ у забаўляльныя ўстановы толькі па COVID-пашпартах і ПЦР-тэстах, паведамляе мясцовы гарвыканкам. 

Цяпер у горадзе прыходзіць у начныя клубы, казіно, бары і іншыя забаўляльныя ўстановы, якія працуюць з 23.00 да 08.00, дазваляецца толькі пры наяўнасці сертыфіката аб праходжанні поўнага курсу вакцынацыі супраць COVID-19 або даведкі аб адмоўным ПЦР-тэсце.

Новаўвядзенні датычаць як наведнікаў, так і работнікаў, а самі сертыфікаты і даведкі можна прад'яўляць у электронным або папяровым выглядзе.

Калі ўстановы не будуць праводзіць праверкі, іх працу могуць абмежаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі