Першы афіцыйны футбольны матч на стадыёне "Дынама" пройдзе 19 ліпеня

12/07/2018 - 15:02

Першы афіцыйны футбольны матч на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе 19 ліпеня. Гэта будзе паядынак першага раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы паміж мінскімі дынамаўцамі і ірландскім "Дзеры Сіці". Пра гэта паведамляе партал tut.by. Інфармацыя пра квіткі з'явіцца ў бліжэйшы час.

На сайце ФК "Дынама-Мінск" месцам правядзення паядынку яшчэ пазначаны стадыён "Трактар". Відаць, у бліжэйшы час інфармацыю зменяць.

Між тым 12 ліпеня мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" стартуюць у першым кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Мінчукі гуляюць у гасцях з ірландскім "Дзеры Сіці", а гарнякі — таксама на чужым полі з уэльскім "Конахс-Куэй". Абодва паядынкі пачнуцца а 20-й гадзіне, трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5" не будзе. 19 ліпеня пройдуць матчы ў адказ.

Яшчэ адзін прадстаўнік нашай краіны ў Лізе Еўропы, брэсцкае "Дынама", стартуе ў другога круга, паколькі з'яўляецца ўладальнікам Кубка Беларусі. Яго сапернік — "Атрамітас" з Грэцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі