Першая сесія Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання адкрыецца 11 кастрычніка

16/09/2016 - 12:49

Першая сесія Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання Нацыянальнага сходу адкрыецца 11 кастрычніка 2016 года. На наступны дзень на першую сесію збярэцца Савет Рэспублікі. Такое рашэнне ў пятніцу на сваім пасяджэнні прыняў Цэнтрвыбаркам.

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі 11 верасня. У іх паводле апошніх дадзеных ЦВК паўдзельнічала 74,68% выбаршчыкаў (5 млн 211 тысяч 871 чалавек). Найбольшая яўка была ў Магілёўскай вобласці — 81,1%, найменшая ў сталіцы — 62,2%.

Сярод 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ёсць адна прадстаўніца Аб'яднанай грамадзянскай партыі — Ганна Канапацкая. Сярод дэпутатаў і першая намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Алена Анісім.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі