Суд апраўдаў Пратасевіча, абвінавачанага за Курапаты

17/04/2017 - 10:08

Першамайскі суд Мінска 17 красавіка апраўдаў Рамана Пратасевіча, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах. 

Паводле пратакола, які склалі міліцыянты, 25 лютага а 10-й гадзіне юнак удзельнічаў у акцыі ў Курапатах. Сам Пратасевіч прынёс у суд даведку, што ў гэты дзень і гэты час ён здаваў іспыты ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Там хлопец вучыцца завочна.

17 красавіка суд выслухаў сведкаў — выкладчыц БДУ Вольгу Горбач і Маргарыту Цыбульскую, паведамляе tut.by. Яны пацвердзілі, што з 10-й да 12-й гадзіны прымалі іспыт, які Пратасевіч, дарэчы, здаў няблага. 

Суддзя вырашыў спыніць адміністрацыйную справу супраць Пратасевіча, бо яго віна не даказаная. Сябры Пратасевіча і іншыя прысутныя ў зале сустрэлі гэтае рашэнне апладысментамі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі