Перасеклі 68 тысяч: у Беларусі +121 выпадак заражэння COVID-19 за суткі

02/08/2020 - 13:44
"Скорая" в Беларуси / Еврорадио

У Беларусі за суткі памерла 4 чалавекі з каранавірусам. Колькасць ахвяр на 2 жніўня дасягнула 567, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Дадаўся яшчэ 121 выпадак заражэння COVID-19 (у папярэднія суткі было  +138). Усяго іх ужо 68 067. Выпісана з бальніц 62 896 чалавекі (+210).

За апошнія суткі праведзена 10 153 тэстаў на каранавірус (напярэдадні было +10 395). Усяго іх зроблена ўжо 1 319 976.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі