Перагарнуць старонку не атрымаецца: як скончыцца міграцыйны крызіс для Беларусі?

24/11/2021 - 14:53

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch сёння апублікавала даклад аб міграцыйным крызісе. У ім дасталася і польскім сілавікам, і беларускім. У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца пра факты гвалту і бесчалавечнае стаўленне да мігрантаў з боку беларускіх памежнікаў.  Калі гэта пацвердзіцца, то будзе мець вельмі сур’ёзныя наступствы для Беларусі, мяркуе гісторык Аляксандр Фрыдман. 

“Ужо ідзе збор інфармацыі, расследаванне наконт таго, што адбывалася. Пра гэта ў ЕС размаўляюць афіцыйна. Чалавек, які фактычна займаўся вырашэннем гэтага крызісу, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Маргарыціс Схінас, які  і ў Іраку, і ў іншых краінах збіраў інфармацыю. А яе ўжо шмат — наконт ролі Беларусі, а менавіта рэжыму Лукашэнкі. А пасля таго, як гэта крызіс нейкім чынам скончыцца — вернуцца на радзіму ці пытанне не будзе такім актуальным, — пачнецца наступны этап”.

Эксперт мяркуе, што расследаванне будзе працягнутае і нават магчымае вылучэнне абвінавачванняў:

“Гісторыя не скончыцца тым, што гэтыя мігранты проста вернуцца на радзіму. Перагарнуць старонку не атрымаецца. Тое, што адбылося, асабліва апошнія два тыдні, — не тыя рэчы, якія магчыма забыць. 

Еўропа пра гэта не забудзе. Тое, што зараз назіраем — павольнае вырашэння пытання, санкцыйны пакет, — гэта толькі пачатак. Самае цікавае, гэта любіць казаць Лукашэнка, яшчэ наперадзе”.    

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі