Пенсіянеры правялі ў Мінску "Ланцуг Мудрасці"

04/01/2021 - 13:57

4 студзеня пенсіянеры правялі ў Мінску "Ланцуг Мудрасці". Летась у панядзелкі ладзіліся "Маршы Мудрасці", калі пенсіянеры праходзілі па ходніках праспекта Незалежнасці ад Чырвонага касцёла да плошчы Якуба Коласа. Спачатку сілавікі не чынілі ім перашкодаў, але пасля акцыі пачалі разганяцца, было шмат затрыманых. Таму пенсіянеры яшчэ ў канцы мінулага года пачалі выпрабоўваць новыя іх фарматы.

На гэты раз месца збору трымалася ў таямніцы, каб сілавікі не перашкодзілі правесці вулічную акцыю. Дзясяткі пенсіянераў з бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся каля станцыі метро "Усход". Яны пастаялі ў ланцугу і разышліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі