Пазняк прыехаў ва Украіну, каб "падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК"

23/09/2024 - 15:49

Павел Усаў і Зянон Пазняк у Нацыянальным музеі Украіны / t.me/usovpavel/

Лідар руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну, каб "падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК, кансалідаваць рэсурсы скіраваныя на яго развіцце". Пра гэта паведаміў палітолаг Павел Усаў, які ўдзельнічае ў гэтай паездцы. Яны прывезлі дапамогу добраахвотнікам ад беларускай дыяспары. Напрыклад, беларусы з Бельгіі перадалі аўтамабіль.

Усаў піша, што ў Пазняка запланаваныя сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі, а таксама "іншыя важныя палітычныя сустрэчы".

Зянон Пазняк раней ужо прыязджаў ва Украіну падчас вайны, быў на фронце ў беларускіх добраахвотнікаў у Бахмуце. "У мяне нават думка была, калі б мне скінуць гадкоў 30-40, то таксама хацеў бы там паваяваць разам з імі", гаварыў палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі