Пазняк: Лукашэнка маўчыць наконт смерці Шушкевіча, бо ён "орка"

05/05/2022 - 14:55

Чаму Аляксандр Лукашэнка ніяк не пракаментаваў смерць Станіслава Шушкевіча? На гэтае пытанне Еўрарадыё адказвае Зянон Пазняк:

"Гэта "орка", што вы ад яго хочаце? Ён не разумее такіх рэчаў, што такое смерць. Ён проста баіцца яе, і ўсё. Лукашэнку далёка да чалавека. Ён пра яго [Шушкевіча] дрэнна думае. Ён не лічыць яго асобай, пра якую трэба ўспамінаць. Бо "самая вялікая асоба ў свеце" — гэта ён [Лукашэнка]. Ён можа думае, што бессмяротным будзе. Гэта карэніцца ў яго псіхіцы, яго культуры.

Няма чаго абмяркоўваць, што Лукашэнка кажа, як ён рэагуе. Яго ніхто не прызнаў — ні народ, ні міжнародная супольнасць. Ён поўнасцю пад уладай акупантаў. Ён гаворыць тое, што яму кажуць".

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у ноч з 3 на 4 траўня ва ўзросце 87 гадоў. Развітанне з ім пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску. Пачнецца яно 6 траўня а 20-й гадзіне і працягнецца да 14:30 7 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі