Аэрапорт у Вільні зноў часова закрывалі / LRT
Праца аэрапорта Вільні зноў была парушаная з-за паветраных шароў кантрабандыстаў, піша LRT. Абмежаванні ўвялі незадоўга да поўначы — часова спынілі прыём некалькіх рэйсаў.
Самалёт з Амстэрдама накіравалі ў Рыгу, а рэйсы з Мадэйры і Тэнэрыфэ — у Коўна. Пасажыраў даставілі ў Вільнюс аўтобусамі і самалётам. Усяго пацярпелі 470 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут