Павел Севярынец напісаў “раман-апакаліпсіс” і збірае грошы на яго выданне

01/06/2017 - 14:32

“Беларусацэнтрычны”, “раман-прадказанне”, “раман-апакаліпсіс” — так называе свой новы твор былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец. У сваёй новай кнізе аўтар, па яго ўласным прызнанні, найперш ставіць пытанні перад чытачом, чым дае яму нейкія гатовыя адказы.

Севярынец: “Добрая літаратура не фармулюе адказы, а ставіць пытанні. І там я стаўлю сотні пытанняў да беларусаў адносна нацыянальнай ідэі, адносна іх месца ў свеце, адносна таго, на што яны здольныя, адносна свабоды волі, адносна пытанняў, якія задае сабе кожны хрысціянін і кожны няверуючы. Мне здаецца, што гэта будзе такі раман пытанняў”.

На выданне новай кнігі неабходныя 6300 рублёў, якія Павел спадзяецца сабраць з дапамогай “народнай талакі”.

Севярынец: “Гэта ўжо не першы збор сродкаў сярод беларусаў на беларускую кнігу, які мы робім. Год таму мы паспяхова правялі збор сродкаў на “Беларускую хрысціянскую азбуку”. Сабралі нават больш за неабходнае. Думаю, што гэтак будзе і зараз”.

У кнізе, распавядае Севярынец, дзейнічаюць не толькі звычайныя людзі, але і сілы Святла ды Цемры. І таму яна можа быць цікавай і аматарам фэнтэзі.

Цалкам размову з Паўлам Севярынцам можна паглядзець тут:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі