Павел Латушка: Што важней — "Шэнгены" ці вяртанне выгнаннікаў у Беларусь?

12/03/2026 - 20:28

Павел Латушка / Скрыншот

Навошта беларусам дэмакратычная апазіцыя ў выгнанні? Якія вынікі яе дзейнасці ("акрамя таго, што ў Беларусі неімаверна цяжка атрымаць Шэнгенскую візу", — дадаюць да пытання беларусы знутры краіны)? Такія пытанні паставіў перад удзельнікамі дэбатаў RES PUBLICA на Belarus Tomorrow вядоўца Аляксей Дзікавіцкі.

Вось як на частку пытання, якая датычылася візаў, адказаў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

"Што для нас сёння важней? Каб людзі атрымлівалі візы і маглі ездзіць у Еўрасаюз — ці каб 1 млн беларусаў, выкінутых з краіны, маглі вярнуцца? Пытанне візаў прынцыпова важнае, але яго трэба разглядаць у кантэксце.

Да таго ж, давайце падумаем пра тое, хто вінаваты ў сітуацыі, якая склалася?

Візы выдаем не мы, візы выдаюць замежныя дзяржавы. Дыпламатычныя місіі, консульскія ўстановы. Калі ў 2021 годзе больш за 27 польскіх дыпламатаў было выдварана з Беларусі — і ў Мінску застаўся толькі адзін консул — дык хто вінаваты ў тым, што беларусы не могуць атрымаць Шэнгенскія візы?".

Дэбаты адбываліся ў жывым эфіры, а цяпер паглядзець іх можна тут:

Плаціце падаткі ў Польшчы? Тады вы можаце падтрымаць Еўрарадыё і перавесці нам 1,5% свайго падаходнага. Гэта проста! У дэкларацыі ў графе "1,5 na OPP" трэба ўвесці KRS 0000507234 і cel 137070. Вы ўбачыце арганізацыю FANIMANI — так і мусіць быць, гэта нашыя партнёры. Гэта дапаможам нам станавіцца яшчэ лепш!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі