Павел Дураў паабяцаў запусціць у Telegram убудаваныя метады абыходу блакавання

13/04/2018 - 15:54
Месэнджар Telegram вырашылі заблакаваць па патрабаванні Раскамнагляду і ФСБ.​

"Новая газета"

Заснавальнік Telegram Павел Дураў адрэагаваў на рашэнне Таганскага раённага суда Масквы, які ў пятніцу, 13 красавіка, прыняў рашэнне заблакаваць месэнджар па патрабаванні Раскамнагляду і ФСБ.

Дураў паведаміў, што ў месэнджары ў хуткім часе з'явяцца ўбудаваныя метады абыходу блакавання, якія не патрабуюць дзеянняў ад карыстальнікаў, але адзначыў, што пакуль 100%-ая даступнасць сэрвісу без VPN не гарантавана.

"Не выдаляйце і не пераўсталёўвайце Telegram пры ўзнікненні праблем з сувяззю. Імкніцеся своечасова спампоўваць абнаўлення Telegram ў AppStore або Google Play", — параіў заснавальнік месэнджара.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі