Павел Белавус не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

04/12/2021 - 07:13

Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў стваральнік Symbal.by прадпрымальнік Павел Белавус. Яго мусілі вызваліць у пятніцу а 15:40. 

15 лістапада Белавуса затрымалі выклікалі ў міліцыю і затрымалі. 17 лістапада яго судзілі за несанкцыянаваны пікет, але суд адправіў справу на дапрацоўку. Праз трое сутак пасля затрымання Белавуса не вызвалілі, а 19-га зноў судзілі і прызначылі 15 сутак арышту.

Перад тым паведамлялася, быццам прадпрымальніка затрымалі за перасылку кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Нацыянальная ідэя", якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай.

Блізкія Паўла не ведаюць, чаму ён застаецца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі