Паведамленні пра "дыверсіі" на тэрыторыях "ДНР" і "ЛНР" аказваюцца фэйкамі

19/02/2022 - 10:18
"Варонка ад снараду". Але калі быў той выбух?

Увечары 18 лютага і раніцай наступнага дня з так званых "ДНР" і "ЛНР" прыйшло некалькі паведамленняў пра "дыверсіі", якія рыхтуюцца і адбыліся. Адно за адным яны аказваюцца фэйкамі.

Напрыклад, "Народная міліцыя "ДНР" паведаміла пра спробу "ўкраінскіх дыверсантаў" падарваць ёмістасці з хлорам у Горлаўцы. Да гэтага паведамлення было прымацавана відэа з экшн-камеры. Мяркуючы па метададзеных, яно было змантаванае яшчэ 8 лютага. А знятае яшчэ раней: праект, у якім працавалі над відэа, называецца "2021-02-04 ДРГ.prproj".

Таксама расійскія СМІ паведамілі, што на тэрыторыі Растоўскай вобласці за кіламетр ад мяжы з Украінай разарваўся снарад. Нібыта гэта адбылося раніцай 19 лютага паблізу станіцы Міцякінскай, за 300 метраў ад жылых дамоў.

Аналагічныя паведамленні з гэтага ж месца паступалі ў жніўні 2014 года. Тады —якое супадзенне! — снарад таксама ірвануў у 300 метрах ад бліжэйшага дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі