Паведамленне пра мініраванне Новасібірскай ГЭС магло прыйсці з Гомеля

31/01/2016 - 17:22

Паведамленне аб мініраванні Новасібірскай ГЭС паступіла па электроннай пошце з Беларусі.

Здарэнне адбылося ў пятніцу 29 студзеня. Як піша novosib-room.ru, дзяжурнаму Адзінай дыспетчарскай службы ГУ МНС па Новасібірскай вобласці Расіі прыйшло паведамленне, што на тэрыторыі ГЭС, магчыма, заклалі выбуховае прыстасаванне. З ГЭС быў эвакуяваны персанал. Інфармацыя пра выбухоўку не пацвердзілася.

Як высветлілася, паведамленне было адпраўлена электроннай поштай з IP-адраса, які належыць аднаму з правайдараў беларускага Гомеля. Расійскія следчыя звязаліся з беларускімі калегамі, каб знайсці зламысніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі