Паўсотні выкладчыкаў БДУ запісалі відэа ў падтрымку тых, хто не маўчыць

09/11/2020 - 07:44

Відэазварот у падтрымку студэнтаў і выкладчыкаў, якія не маўчаць, запісалі пасотні выкладчыкаў БДУ. 

Яны нагадалі, для чаго патрэбная ўніверсітэцкая адукацыя: "Вышэйшая мэта сферы адукацыі і яе работнікаў — дапамагчы сфармавацца асобе. Ва ўмовах несвабоды гэта немагчыма". Падзеі ў беларускіх універсітэтах, па іх словах, супярэчаць чалавечай прыродзе і цывілізаваным умовам жыцця.

Выкладчыкі звярнуліся да сваіх калег, якія дапамагаюць падаўляць вальнадумства ва ўніверсітэтах, абражаюць, прыніжаюць, адлічваюць студэнтаў і выклікаюць на іх АМАП: "Якую функцыю вы нясеце, працуючы ва ўніверсітэце? Калегі, проста заставайцеся людзьмі!".

Як паведамлялася раней, у многіх ВНУ студэнты былі адлічаныя за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі