Паўночнакарэйская ракета звалілася ў японскую зону апазнавання

05/09/2016 - 07:42

Як мінімум адна з балістычных ракет, запушчаных Паўночнай Карэяй, звалілася ў зону апазнавання супрацьпаветранай абароны Японіі. Пра гэта інфармуе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

Па звестках РБК, КНДР запусціла тры балістычныя ракеты сярэдняй дальнасці тыпу "Надон" у бок Японскага мора. Паведамляецца, што яны праляцелі каля 1000 кіламетраў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі