Паўла Белавуса затрымалі за перасылку кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя"

16/11/2021 - 09:41

Паўла Белавуса затрымалі за тое, што ён перасылаў праз "Белпошту" кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя", паведамляюць праваабаронцы "Вясны". У Беларусі гэтая кніга прызнаная экстрэмісцкай.

Мяркуецца, што Белавуса будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пра затрыманне Белавуса стала вядома 15 лістапада. Яго выклікалі ў міліцыю, а адтуль завезлі на Акрэсціна.

Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" склалі гутаркі рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і Максіма Гарунова з філосафамі, пісьменнікамі, мастакамі, музыкамі ды інш. Сёлета ў сакавіку Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі пастанавіла, што кніга змяшчае "прыкметы праяўлення экстрэмізму". Да таго часу выданне свабодна прадавалася ў кнігарнях. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі