Пасля сядзячай забастоўкі ва ўніверсітэтах пачала дзяжурыць міліцыя

01/10/2020 - 11:02

Пасля ўчарашняй сядзячай забастоўкі ў некалькіх беларускіх універсітэтах пачала дзяжурыць міліцыя. 

Як паведамляе Telegram-канал studentyBY, супрацоўнікаў міліцыі заўважылі 1 кастрычніка ў першым і пятым корпусе БДЭУ, на ўваходзе ў БНТУ, а таксама ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Сядзячую забастоўку студэнты зладзілі 30 верасня. У акцыі прынялі ўдзел навучэнцы ВНУ ў розных гарадах краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі