Пасля сустрэчы ў мінскім аэрапорце касманаўтку Васілеўскую павезлі да Лукашэнкі

11/04/2024 - 07:04

Сустрэча Марыны Васілеўскай у мінскім аэрапорце  / БЕЛТА

Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская раніцай у чацвер вярнулася Мінск. Фота сустрэчы ў аэрапорце публікуе БЕЛТА. Агенцтва паведамляе, што касманаўтку сустракалі "журналісты, моладзь і прадстаўнікі грамадскасці". З высокапастаўленых асоб на фота можна заўважыць віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка, старшыню прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова і гендырэктара "Белавія" Ігара Чаргінца. Да пачатку сваёй касмічнай кар'еры Васілеўская працавала ў "Белавія" сцюардэсай. Агенцтва паведамляе, што з аэрапорта Васілеўскую павязуць да Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, Васілеўская правяла на арбіце 14 сутак. На зямлю разам з іншымі ўдзельнікамі экспедыцыі, касманаўтам "Раскосмаса" Алегам Навіцкім і астранаўтам NASA Лорал О'Хара, яна вярнулася 6 красавіка.

Василевскую встречали Петр Пархомчик и Владимир Гусаков / здесь и далее фото БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі