Пасля падаражання бензіну ў Беларусі вырастуць цэны на газавае паліва

27/10/2017 - 15:46

Праз два дні пасля падаражання бензіну ў Беларусі вырастуць цэны на газавае паліва. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. У ноч на суботу кошт на газ на запраўках, які цяпер складае 68 капеек, вырасце на 1 капейку.

Як інфармавала Еўрарадыё, у ноч на 26 кастрычніка ў Беларусі на 2 капейкі ці на 1,7% падаражаў бензін. АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1,19 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,27 рубля, АІ-98-К5-Еўра —1,48 рубля. “Белнафтахім” патлумачыў падаражанне тым, што растуць цэны на нафту, таксама неабходна выраўнаваць рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва з цэнамі ў суседніх краінай, найперш у Расіі.

Кошты на дызельнае паліва пакуль застаюцца ранейшымі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі