Польская паліцыя / PAP
9 кастрычніка ў Мазавецкім ваяводстве Польшчы некаторыя школы і дашкольныя ўстановы адмяняюць заняткі. Адміністрацыя заклікае дзяцей заставацца дома. У тых установах, дзе заняткі працягнуцца, будуць задзейнічаныя дадатковыя патрулі паліцыі і муніцыпальнай аховы.
Гэта рэакцыя на падзеі, якія адбыліся ў школах Мазавецкага ваяводства на гэтым тыдні. 7 кастрычніка на вучняў і настаўнікаў школы ў Астраленцы напаў 19-гадовы хлопец. Ён параніў пяцярых вучняў, двух настаўнікаў і двух мінакоў. 8 кастрычніка ў горадзе Лешчыдол-Навіны каля Вышкава 15-гадовы падлетак з нажом забіў дворніка школы і параніў настаўніцу і дырэктара.
Паліцыя заклікае людзей не паддавацца паніцы і пазбягаць ілжывых паведамленняў. У сацсетках ходзяць чуткі, быццам напады на школы звязаныя з анлайн-чэленджам. У СМІ зʼяўляліся звесткі, быццам чарговы напад рыхтуецца 9 кастрычніка. У паліцыі заяўляюць, што "пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што такая падзея сапраўды адбудзецца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут