Кіроўца аўтобуса ў Бабруйску / УУС Магілёўскага аблвыканкама
У Бабруйску за рулём гарадскога аўтобуса злавілі п'янага кіроўцу. Пра гэта расказалі ў ДАІ.
Інспектары спынілі аўтобус, каб праверыць дакументы ў кіроўцы. Падчас размовы з 41-гадовым мужчынам даішнікі звярнулі ўвагу на яго падазроны стан і прапанавалі прайсці агляд. Экспертыза паказала 1,15 праміле алкаголю.
У сваё апраўданне кіроўца сказаў, што напярэдадні ўвечары "выпіў піва".
Парушальніку пагражае 200 базавых велічыняў (9000 рублёў) штрафу і пяць гадоў пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут