Пасажырам цягнікоў у Беларусі дазволілі прадаваць квіткі на праезд стоячы

01/03/2018 - 08:16

У Беларусі ўнесеныя змены ў Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна №159 ад 27 лютага 2018 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

Паведамляецца, што змены і дапаўненні ўнесеныя з улікам зваротаў грамадзян і практыкі прымянення Правіл перавозак. Таксама гэтыя змены адпавядаюць міжнародным дамовам у галіне чыгуначнага транспарту.

Напрыклад, цяпер пасажыр мае права атрымаць розніцу кошту першапачатковага і зноў аформленага праязных дакументаў у выпадку, калі змяншаецца кошт паездкі. Таксама новыя Правілы выключаюць дадатковую аплату за перавозку жывёлаў, калі іх перавозяць у кошт нормы ручной паклажы. 

Разам з тым пашыраны і ўдакладнены пералік выпадкаў, пры якіх пасажыр пры вяртанні нявыкарыстанага квітка на цягнік з нумараванымі месцамі мае права атрымаць у білетнай касе агульны кошт праезду.

Таксама перавозчык атрымаў права ў пэўных выпадках прадаваць квіткі на цягнік без пэўнага месца (праезд стоячы). 

Упаўнаважаным асобам пры выкананні службовых абавязкаў даецца права выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі, якія вядуць гука-і відэазапіс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі