Партыі "Справядлівы свет" не дазволілі больш за 50 пікетаў

27/04/2016 - 16:35

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" атрымала адмовы на больш як 50 пікетаў пад лозунгам "За сацыяльную дзяржаву!" Іх меркавалася правесці 29 красавіка ў розных гарадах Беларусі, як паведаміў агенцтву БелаПАН намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў.

Па яго словах, заяўкі на пікеты падаваліся ва ўсіх абласных гарадах,  а таксама буйных гарадах, кшталту Оршы, Полацка і інш. "Мы лічым, што дзяржава сёння сыходзіць ад рашэння сацыяльных праблем, ад выканання сваіх сацыяльных абавязанняў. Апошнія рашэнні, звязаныя з ростам тарыфаў на паслугі ЖКГ , павышэннем пенсійнага ўзросту, гэта пацвярджаюць. Мы хацелі выказаць сваё меркаванне па гэтых пытаннях, але нідзе нам не далі дазвол на правядзенне пікетаў ", — распавёў Ухналёў.

Адмову партыйцы атрымалі нават у Мінску, дзе хацелі правесці пікет на плошчы Бангалор — традыцыйным месцы вулічных акцыяў у сталіцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі