Парашэнка заявіў, што Пуцін паспрабаваў скрасці Ганну Яраславаўну (відэа)

30/05/2017 - 17:22

У Кіеве абураныя спробай расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна сказіць гісторыю. 30 траўня ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ў сваім выступе, прысвечаным ратыфікацыі Нідэрландамі пагаднення аб асацыяцыі з Украінай, нагадаў, што яго айчына гістарычна была часткай Еўропы. “З часоў старажытнаўкраінскага князя Яраслава Мудрага і яго дачкі-кіяўлянкі Ганны Яраславаўны, якую літаральна ўчора Пуцін спрабаваў на вачах усёй Еўропы скрасці для расійскай гісторыі”, — заявіў Парашэнка.

Уладзімір Пуцін быў з афіцыйным візітам у Францыі, сустракаўся з французскім прэзідэнтам Эмануэлем Макронам. Падчас сустрэчы з Макронам прэзідэнт Расіі і назваў каралеву Францыі ў сярэдзіне XI стагоддзя Ганну Яраславаўну (жонку караля Генрыха I)“рускай”.

А кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін напісаў у Twitter, што пасля слоў Пуціна пра Ганну Яраславаўну будзе лічыць украінцам паэта Аляксандра Пушкіна.

Каралева Францыі Ганна Яраславаўна

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі