Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
У лютым Лукашэнка мог паехаць да Трампа, удыхнуць паветра свабоды і пашырыць свае гарызонты. Але замест гэтага абраў апраўдвацца перад расіянамі і выслухоўваць папярэджанні пра тое, што Расія не дапусціць умяшальніцтва ў яе справы з Беларуссю.
У дэмсілах — свае жарсці. Ціханоўская кажа еўрапейцам, што на рэжым трэба “ціснуць, ціснуць, ціснуць”, а яе апаненты сцвярджаюць, што такім чынам яна запавольвае працэс вызвалення палітвязняў.
Крытык падобных заяваў — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і сябра Кааліцыі за вызваленне палізняволеных Валерый Кавалеўскі — у 16:00 па Мінску адказвае на нашы пытанні, датычныя гэтых трэкаў. Далучайцеся!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут