Папярэдне "за хуліганства" — зноў затрыманы лекар Руслан Бадамшын

24/03/2021 - 09:42
Руслан Бадамшын / centrsna.by

Раніцай 24 сакавіка ў пад'ездзе ўласнага дома па дарозе на працу быў затрыманы лекар Руслан Бадамшын, паведамляе TUT.BY са спасылкай на жонку доктара Таццяну.

Яна расказала, што напярэдадні да іх прыходзіў участковы — прасіў Руслана прыйсці на размову і "падпісаць нейкую паперу, што муж не будзе ўдзельнічаць у Дні Волі". Па словах Таццяны, да Руслана прыходзілі і на працу.

Сёння ў 7:30 Бадамшын, як звычайна, выйшаў на працу. Яго затрымалі на лесвічнай клетцы. Пра гэта ён паспеў паведаміць жонцы ў дамафон, а таксама пра тое, што яго "вязуць у апорны пункт".

Адтуль лекара перавезлі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна — "на размову".  Родныя званілі туды, пыталіся, калі скончыцца гэтая размова. Але ім адказалі, што "ўсё можа зацягнуцца".

"Калі атрымалася зайсці ў будынак, дзяжурны нам сказаў, што Руслан затрыманы, у дачыненні да яго пачаты адміністрацыйны працэс, таму што "выявіўся факт хуліганства", — расказала жонка доктара.

Гэта ўжо пятае затрыманне са жніўня 2020 года неўролага з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Руслана Бадамшына. Са жніўня 2020 года ён правёў пад арыштам 48 дзён. "Мне цяжка псіхалагічна быць дома, калі ведаеш, што людзі выходзяць, у тым ліку і за цябе. Можа, я таму так часта трапляю?"казаў пасля трох затрыманняў у інтэрв'ю "Нашай Ніве" Руслан Бадамшын. А потым у студзені яго зноў затрымалі, калі ён вяртаўся з паліклінікі. У сям'і тады хварэлі каранавіруснай інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі