Леў XIV і Дональд Трамп / Калаж Еўрарадыё
Папа Рымскі заклікаў да захавання суверэнітэту Венесуэлы. Пасля сённяшняй нядзельнай імшы Леў XIV заявіў, што занепакоены апошнімі падзеямі.
"Няхай будзе гарантаваны суверэнітэт краіны і забяспечанае вяршэнства права, замацаванае ў Канстытуцыі, з захаваннем правоў чалавека і грамадзянскіх правоў кожнага", — сказаў Пантыфік.
Дональд Трамп тым часам заяўляе, што ЗША будуць кантраляваць Венесуэлу да моманту, калі стане магчымай стабільная змена ўлады: "Мы будзем кіраваць краінай, пакуль не зможам гарантаваць бяспечны, упарадкаваны і разумны пераход".
Крыніцы Bloomberg кажуць, што ключавую ролю ў кіраванні Венесуэлай пасля захопу і вывазу з краіны прэзідэнта Нікаласа Мадуры будзе граць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут