Папа Рымскі забраў з вострава Лесбас 12 бежанцаў

16/04/2016 - 15:28

Папа Рымскі Францішак забраў з сабой 12 сірыйскіх бежанцаў, якія знаходзіліся на грэчаскім востраве Лесбас. Як паведамляе РИА Новости са спасылкай на замежныя СМІ, гэта прадстаўнікі найбольш загрожаных груп.

У суботу, 16 красавіка пантыфік наведаў з аднадзённым візітам Лесбас, дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам, патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем і архіепіскапам Афінскім усяе Элады Геранімам. Напярэдадні візіту Францішак заявіў, то едзе на Лесбас, каб выказаць салідарнасць як з бежанцамі, так і з жыхарамі вострава і ўсім грэчаскім народам.

Раней пантыфік заяўляў, што забярэ дзесяць бежанцаў. Цяпер гаворка ідзе пра 12 асобаў і ў прэсе пішуць пра евангельскую алюзію з колькасцю апосталаў.  

Самалёт пантыфіка вылецеў з Лесбаса ў Рым. Разам з Францішкам Першым на борце знаходзяцца восем сірыйцаў, двое афганцаў і двое іракцаў. Палова з уратаваных — непаўналетнія. Плануецца, што гэтых людзей прыме каталіцкая Абшчына святога Эгідзія.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі