Папа Рымскі ўхваліў змяненне тэксту малітвы "Ойча наш"

06/06/2019 - 10:51

Папа Рымскі Францішак афіцыйна ўхваліў змяненне тэксту самай вядомай малітвы "Ойча наш". Фразу "і не ўводзь нас у спакусу" прапануецца замяніць на "не дай нам паддацца спакусе", інфармуе ucatholic.com.

Прычынай зменаў стала меркаванне, што ў старым варыянце атрымлівалася: менавіта Бог вырашае, увесці нас у спакусу ці не. "Бог ніколі не ўводзіць нас у спакусу, — кажа пантыфік. — Ён дазваляе нам выпрабоўваць спакусу, але мы павінны самі зрабіць выбар".

Пра планы змяніць тэкст "Ойча наш" стала вядома яшчэ ў канцы 2017 года (гл. відэа).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі