Папа Рымскі раскрытыкаваў Захад за спробы "экспарту" дэмакратыі ў Ірак і Лівію

17/05/2016 - 07:57

Папа Рымскі Францішак раскрытыкаваў краіны Захаду за іх спробы "экспартаваць" дэмакратыю ў Ірак і Лівію.

"Перад абліччам сучаснага ісламісцкага тэрарызму мы павінны задумацца над тым, як заходняя мадэль дэмакратыі экспартавалася ў краіны, дзе ўжо была моцная ўлада — напрыклад, у Ірак або ў Лівію. Нельга дасягнуць прагрэсу, не прымаючы ў разлік культурныя адрозненні. Як казалі ў Лівіі нейкі час таму: "Мы прывыклі да Кадафі, зараз у нас іх 50!", — перадае УНІАН словы папа Францішка.

На гэтую тэму пантыфік выказаўся падчас размовы пра міграцыйную праблему ў Еўропе. Ён заклікаў Захад падумаць аб прычынах гэтага крызісу. Папа Францішак выказаў меркаванне, што прыём мігрантаў павінен суправаджацца іх інтэграцыяй у заходняе грамадства. Ён нагадаў, што брусельскія тэрарысты былі бельгійцамі, дзецьмі мігрантаў з гета.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі