Папа Рымскі прызначыў знешні аўдыт фінансаў Ватыкана

06/12/2015 - 08:31

Працэдура праверкі фінансавай дзейнасці Ватыкана прызначаная Папам Рымскім Францішкам. Знешні аўдыт будзе ажыццяўляць кампанія PricewaterhouseCoopers, паведамляе ВВС.

Дзейнасць апарату Святога Прастола даўно выклікае нараканні з-за сваёй непразрыстасці. Нядаўна ў Італіі выйшлі дзве кнігі, якія раскрываюць некаторыя падрабязнасці фінансавых справаў Ватыкана. Яны прысвечаныя таму, як пантыфік спрабуе змагацца з Рымскай Курыяй — бюракратыяй каталіцкай царквы.

Францішак Першы вядомы сваім сціплым ладам жыцця. Напрыклад, ён дагэтуль жыве ў Ватыкане ў нумары гатэлю і не мае там уласнага жылля. Ён хоча бачыць касцёл “царквой для бедных”.

Знешні аўдыт праводзіцца ўпершыню ў гісторыі ў рамках абяцаных пантыфікам рэформаў кіравання касцёлам.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі