Папа Францішак стаў першым пантыфікам, які наведаў Ірак

05/03/2021 - 15:43

Папа рымскі Францішак стаў першым пантыфікам, які наведаў Ірак. Ён назваў сваю трохдзённую паездку па гэтай краіне "паломніцтвам пад знакам міра і салідарнасці".

У папы Францішка запланаваныя шматлікія сустрэчы. Выступаючы перад прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны, грамадскімі дзеячамі і дыпламатамі ён гаварыў пра пакуты, якія перажыў Ірак за апошнія дзесяцігоддзі. "Рэлігія, па сваёй сутнасці, павінна стаяць на службе міра і брацтва", адзначыў пантыфік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі