Папа Францішак хоча змяніць тэкст малітвы “Ойча наш”

08/12/2017 - 05:32

Папа Рымскі Францішак хоча змяніць тэкст малітвы “Ойча наш”. Ён мяркуе, што цяперашні яго пераклад на тую ж англійскую мову недасканалы.

Як піша брытанскае выданне Daily Mail, чытаючы малітву, вернік можа падумаць, што “Бог правакуе на спакусу”, кажа пантыфік. Пасля магчымых зменаў мусіць стаць зразумела, што ў спакусе вінаваты чалавек. Дарэчы, у Францыі тэкст гэтай малітвы ўжо змянілі.

Папе Францішку 17 снежня споўніцца 81 год. Ураджэнец Буэнас-Айрэса быў абраны пантыфікам у сакавіку 2013-га.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі