Памёр вядомы брытанскі акцёр Алан Рыкман

14/01/2016 - 13:37

У Лондане памёр вядомы брытанскі акцёр Алан Рыкман. Яму было 69 гадоў. У апошнія гады Рыкман хварэў на рак, піша газета The Guardian.

Моладзь ведае Алана Рыкмана найперш па ролі прафесара Северуса Снега ў фільмах пра Гары Потэра. Старэйшыя пакаленні памятаюць, што акцёр стаў вядомым пасля выхаду ў 1988 годзе фільма "Моцны арэшак". У яго было шмат і іншых удалых роляў. Алан Рыкман запомніцца і сваёй рэжысёрскай работай, ён зняў фільм "Зімовы госць", адзначаны некалькімі прэміямі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі