Памёр вядомы амерыканскі пісьменнік Філіп Рот

23/05/2018 - 08:58

Памёр вядомы амерыканскі пісьменнік Філіп Рот. Аднаму з найбольш выбітных раманістаў пасляваеннай Амерыкі было 85 гадоў, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Рот атрымаў сусветную вядомасць як аўтар раманаў "Вызвалены Цукерман", "Змова супраць Амерыкі" ды іншых. Агулам ён выдаў больш за 30 раманаў, апошні — у 2009 годзе. Пісьменнік неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, але атрымаць яе яму не пашчасціла. Затое Філіп Рот быў уганараваны шэрагам іншых прэстыжных літаратурных узнагарод.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі