Накіравалі ў бок вайскоўцаў прадмет, падобны да зброю — дэталі інцыдэнту на мяжы

08/10/2026 - 11:33

На беларуска-латвійскай мяжы / facebook.com/Latvijasarmija

Мігранты, якія перабраліся праз беларуска-латвійскую мяжу, паводзілі сябе агрэсіўна і накіравалі ў бок вайскоўцаў прадмет, падобны да зброі. Пра гэта латвійскім журналістам расказаў камандуючы нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Латвіі Каспарс Пуданс.

Паводле яго, латвійскія вайскоўцы пачалі затрымліваць парушальнікаў мяжы. Тады з беларускага боку пачаліся агрэсіўныя дзеянні. "Пачалі пагражаць, кідаць у нашых вайскоўцаў камяні, абломкі дрэў, палены, а таксама быў прадмет, падобны на зброю, які накіравалі на вайскоўцаў", — перадае Delfi словы Пуданса.

Ён дадаў, што праз дрэнную бачнасць і адлегласць немагчыма цалкам пацвердзіць, што гэта сапраўды была зброя. Але вайскоўцы дзейнічалі, грунтуючыся на ўбачаным і ацэнцы сітуацыі. Яны адступілі на некалькі метраў, каб не дапусціць эскалацыі сітуацыі. На думку Пуданса, гэта было правільнае рашэнне, бо яно дазволіла пазбегнуць больш сур'ёзнага канфлікту.

Пра спробу групы мігрантаў нелегальна перайсці з Беларусі ў Латвію стала вядома 6 кастрычніка. Латвійскі бок паведаміў, што на беларускім баку групу суправаджалі ўзброеныя людзі, якія падштурхоўвалі мігрантаў у бок Латвіі і пагражалі латвійскім вайскоўцам.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага людзі ў масках перайшлі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі размеркавальныя камеры і скралі відэакамеры. Яшчэ да прыбыцця латвійскіх памежнікаў яны вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі