Памёр самы разумны сабака ў свеце

29/07/2019 - 08:27

У ЗША ў Паўднёвай Караліне памёр самы разумны сабака ў свеце па мянушцы Чэйсер. Яму было 15 гадоў. Гаспадар распрацаваў сваю методыку і займаўся з Чэйсерам па 4-5 гадзінаў штодня на працягу трох гадоў. Ён паказваў нейкую рэч, каля чатырох дзясяткаў разоў называў яе назву, хаваў і прасіў знайсці. Сабака навучыўся распазнаваць больш за тысячу прадметаў, выконваць самыя складаныя каманды.

Чэйсер на год перажыў свайго гаспадара, які памёр летась ва ўзросце 89 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі