Памёр народны артыст Расіі, ураджэнец Віцебска Леанід Невядомскі

04/06/2018 - 15:42

3 чэрвеня пасля цяжкай хваробы памёр народны артыст Расіі Леанід Невядомскі. Яму было 78 гадоў, інфармуе ria.ru.  

Невядомскі нарадзіўся 13 кастрычніка 1939 года ў Віцебску ў сям'і лекараў. Большую частку жыцця пражыў у Расіі. З 17 гадоў працаваў у тэатрах у Свярдлоўску, Ноўгарадзе, Мурманску. У 1960-я гады пераехаў у Ленінград, дзе вучыўся і працаваў. Быў акцёрам Вялікага драматычнага тэатру імя Таўстаногава. У кіно ён выканаў больш за 100 роляў, у тэатры — больш за 40.

Леанід Невядомскі зняўся ў такіх фільмах, як "Цыган", "Па дадзеных крымінальнага вышуку", "Чырвоныя дыпкур'еры", у шматлікіх крымінальных серыялах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі