Памёр мужчына, які падпаліў сябе каля міліцыі ў Смалявічах

25/09/2020 - 09:36

У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня, які падпаліў сябе каля аддзялення міліцыі ў Смалявічах. Пра смерць Радчэні журналістам Еўрарадыё паведамілі яго знаёмыя, якія апекаваліся яго здароўем.

Падчас самападпалу Радчэня атрымаў апёкі 84% цела, у тым ліку і дыхальных шляхоў. Дактары ацэньвалі яго стан як крайне цяжкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі