Памёр гітарыст Дзік Дэйл, аўтар музыкі да "Крымінальнага чытва"

18/03/2019 - 06:08

Памёр амерыканскі гітарыст Дзік Дэйл (Рычард Энтані Мансур). Яму быў 81 год. Дакладная прычына смерці пакуль невядомая.

Дзік Дэйл пакінуў багатую творчую спадчыну — 11 студыйных альбомаў. Ён быў заснавальнікам папулярнага ў 1960-я гады музычнага стылю сёрф-рок, яго называлі "каралём сёрф-гітары". Самая папулярная кампазіцыя музыканта — "Misirlou". Яна была выкарыстана ў фільме Квенціна Таранціна "Крымінальнае чытво".

Вядома, што сярод продкаў Дзіка Дэйла былі і беларусы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі