Памёр дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін

15/08/2024 - 07:52

Сяргей Калякін

Ва ўзросце 72 гадоў пасля цяжкай працяглай хваробы зранку 15 жніўня памёр дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін, паведамляе "Позірк".

Калякін быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання (1995-1996). Ад 1994 года ён узначальваў Беларускую партыю левых "Справядлівы свет" (да 2009 года яна называлася Партыя камуністаў беларуская).

У верасні 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў партыю "Справядлівы свет". У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.

Палітык удзельнічаў у дзвюх прэзідэнцкіх кампаніях: у 2001-м (не сабраў 100 тысяч подпісаў) і ў 2006-м (прайграў праймерыз Аляксандру Мілінкевічу і стаў кіраўніком яго выбарчага штаба).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі