У ЗША 24 кастрычніка памёр музыка Фэтс Доміна (сапраўднае імя Антуан Дамінік Доміна). Яму было 89 гадоў. Пра смерць музыкі са спасылкай на Associated Press піша "Медуза".
Хаця імя Фэтса Доміна няшмат што кажа беларусам, ён уваходзіць у пералік найбольш уплывовых ранніх рок-н-рольных выканаўцаў. У 1986 годзе ён стаў адным з дзесяці артыстаў, першымі ўключаных ў Залу славы рок-н-ролу (разам з Чакам Бэры, Элвісам Прэслі, Рэем Чарльзам і іншымі). А ў наступным годзе ён атрымаў ганаровую статуэтку Grammy.
Самыя вядомыя запісы Фэтса Доміна — "Ain't That a Shame" (Джон Ленан казаў, што яна была першай песняй, якую ён навучыўся граць) і "Blueberry Hill":