Памочніка Лукашэнкі ў Оршы папрасілі адрамантаваць сушылку для ручнікоў

11/02/2020 - 10:50

Памочнік прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч — правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Оршы.

Ліневічу паступіла 10 тэлефанаванняў, піша БЕЛТА. Работніца селекцыйна-гібрыднага цэнтра "Задняпроўскі", якая жыве ў вёсцы Руміна, паскардзілася, што за снежань яна атрымала толькі 50% ад сумы ў разліковым лісце. А таксама жанчына заявіла, што вясковую пашу аддалі прыватнаму арандатару, таму мясцовыя жыхары не маюць месца, дзе пасвіць сваіх кароў — больш за дзясятак.

Памочнік Лукашэнкі запэўніў, што пашу вяскоўцам вылучаць, а з выплатай заробку даручыў разабрацца неадкладна.

А вось адна з аршанак прыйшла са скаргай на непрацуючы сушыльнік для ручнікоў. Жанчына кажа, што не можа дамагчыся яго рамонту ўжо пяць месяцаў. 

Ліневіч запэўніў, што для вырашэння падобных праблемаў няма перашкод. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі