Памежнікі Беларусі адказалі на абвінавачванні Літвы аб пропуску нелегалаў

03/06/2021 - 09:26

Беларускія памежнікі адрэагавалі на заявы Літвы пра тое, што Беларусь нібыта хавае сляды незаконнай міграцыі.

"Інтэрпрэтацыя працэсаў, якія адбываюцца на мяжы, у падобным ключы з літоўскага боку цалкам чаканая з улікам зусім не добрасуседскай пазіцыі, якую займае апошнім часам Літва", — заявіў у каментары "Спутнику" афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Па яго словах, наша краіна прымае ўсе меры для надзейнай аховы мяжы.

Напярэдадні у Літве заявілі, што беларускія памежнікі хаваюць сляды нелегальнай міграцыі. Пры гэтым было апублікаванае відэа, дзе бачна, што памежнікі робяць нейкія маніпуляцыі. Таксама ў Літве заяўляюць, быццам у параўнанні з 2020 годам плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі вырасла ўдвая.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі