Памерла Мансэрат Кабалье — адна з найвыбітнейшых оперных спявачак свету

06/10/2018 - 08:54

Памерла оперная спявачка Мансэрат Кабалье — адна з найвыбітнейшых сапрана ў свеце. Як перадае ВВС, яна памерла ва ўзросце 85 гадоў у лякарні Сан-Пау ў Барселоне.

Мансэрат Кабалье была каталонкай паводле свайго паходжання. Яе оперная кар’ера доўжылася ажно 50 гадоў. Выдатныя прыродныя дадзеныя і бездакорная школа дазвалялі Кабалье выконваць самы розны рэпертуар для сапрана — ад лёгкіх, каларатурных партыяў у операх Расіі і Даніцэці да моцных, драматычных у операх Вэрдзі і Пучыні.

Па-за опернай сцэнай Мансэрат Кабалье стала шырока вядомай у 1992 годзе, калі на адкрыцці летняй Алімпіяды ў сталіцы Каталоніі выканала песню “Барселона” дуэтам з Фрэдзі Меркюры. Пазней гэтая песня стала хітом.

Пахаваюць знакамітую спявачку ў панядзелак, 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі